«Газпром» апублікаваў даўгі «Белтрансгаза» за газ

17.05.2010 17:33
Архив Редакция

Запазычанасць ААТ «Белтрансгаз» за расійскі газ, пастаўлены на беларускае прадпрыемства ў першым квартале цяперашняга года, склала 137,49 млн. даляраў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААТ «Газпром». "Ускладненні ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах сусветнага крызісу прывялі да паніжэння ўзроўню плацежаздольнасці спажыўцоў газу", — сказана ў паведамленні.

Як вынікае з паведамлення, у студзені-сакавіку 2010 года кантрактны кошт газу для Беларусі склаў 169,22 даляра за тысячу кубічных метраў, супраць 121,98 даляра ў IV квартале мінулага года, паведамляе АФН.
«За газ, пастаўлены ў студзені-чэрвені мінулага года, утварылася запазычанасць перад ААТ «Газпром» на суму 285 млн. даляраў, — гаворыцца ў паведамленні расійскай кампаніі. — У жніўні 2009 года ААТ «Белтрансгаз» пачало часткова гасіць названую запазычанасць. Поўнае пагашэнне запазычанасці было ажыццёўлена 23.12.2009 года».

Как вам новость?
Головоломки