"Газпром": Беларусь аплаціла травеньскія пастаўкі па кошце 184,8 даляра

23.06.2010 11:42
Архив Редакция

"Газпром" пацвердзіў 23 чэрвеня аплату "Белтрансгазам" паставак газу за травень па кантрактнай цане 184,8 даляры за тысячу кубаметраў. Як паведамілі ў расійскім газавым холдынгу, сума плацяжу склала 260,134 млн. даляраў. Такім чынам, беларускі бок прызнаў неабходнасць плаціць за газ па кантрактнай формуле кошту", — заявілі ў "Газпроме".

У сувязі з гэтым, як гаворыцца ў паведамленні расійскай кампаніі, «Белтрансгаз» абавязаны неадкладна аплаціць назапашаны з пачатку 2010 года доўг за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у памеры 192 млн. даляраў», перадае ПРАЙМ-ТАСС.

У «Газпроме» таксама нагадалі, што кантрактная цана расійскага газу для Беларусі ў другім квартале складае 184,8 даляры за тысячу кубаметраў. У першым квартале гэтага года яна знаходзілася на ўзроўні 169,2 даляра, у трэцім вырасце да 193-194 даляраў, у сярэднім у год чакаецца 187 даляраў.

У студзені-красавіку 2010 года Беларусь аплочвала пастаўкі расійскага газу па леташнім кошце 150 даляраў за тысячу кубаметраў, спасылаючыся на дамоўленасці на найвышэйшым узроўні.

Как вам новость?
Головоломки