"Газпром": Беларусь пагражае адборам газу з экспартнай трубы

22.06.2010 11:37
Архив Редакция

Беларусь пагражае пачаць адбор газу з экспартнага трубаправода для сваіх патрэбаў. Пра гэта 22 чэрвеня на прэс-канферэнцыі паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў. Па словах прэс-сакратара газавага холдынгу, "Газпром" атрымаў ліст ад намесніка кіраўніка ўрада Беларусі Уладзіміра Сямашкі, у якім гаворыцца аб такіх дзеяннях Беларусі ў выпадку далейшага зніжэння Расіяй паставак газу.

«Мы атрымалі ліст ад першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі, — распавёў Сяргей Купрыянаў. — У лісце няма ніякіх прадметных прапановаў аб пагашэнні доўгу. І там заключаецца пагроза, што ў выпадку далейшага зніжэння паставак газу беларускі бок распачне дзеянні па адборы газу з транзітнай трубы для патрэбаў народнай гаспадаркі Беларусі».

«Давайце аддзелім мух ад катлетаў. Транзіт і пастаўкі газу», — сказаў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома», паведамляе РИА «Новости». Па словах Сяргея Купрыянава, у пытанні паставак газу «усё вельмі выразна і зразумела».

«Ёсць вызначаная па формуле цана і ёсць цана, па якой плаціць «Белтрансгаз» і ёсць цалкам зразумелы кошт доўгу — 192 млн. даляраў на дадзены момант, які трэба пагасіць. І ёсць цалкам дакладныя, прадугледжаныя кантрактам санкцыі, звязаныя з абмежаваннем паставак», — адзначыў прэс-сакратар расійскага газавага манапаліста.

«У нашым, нават самым недасканалаым кантракце з «Белтрансгазам», пытанні транзіту і пастаўкі выразна падзелены і звязваць іх паміж сабой нельга ні ў якім разе, — падкрэсліў Сяргей Купрыянаў. — І санкцыі, якія могуць прымяняцца ў выпадку ўзнікнення тых ці іншых канфліктных сітуацыяў, прынцыпова розныя. Таму галоўнае і адзіны пытанне, якое мы цяпер абмяркоўваем — гэта пагашэнне доўгу за пастаўлены газ».

Прадстаўнік «Газпрома» таксама дадаў, што калі Мінск пачне несанкцыянаваны адбор газу, то Расія задзейнічае альтэрнатыўныя магчымасці транзіту.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, раніцай 22 чэрвеня з 10:00 па маскоўскім часе «Газпром» давёў скарачэнне аб’ёмаў паставак газу ў Беларусь да 30%. Па словах кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, такое рашэнне прынята ў сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў пытанні выплаты Беларуссю доўгу за газ, які сфармаваўся з пачатку гэтага года.

Как вам новость?