"Газпром": Беларусь сама не дае пагасіць доўг за транзіт

21.06.2010 15:18
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў 21 чэрвеня прызнаў наяўнасць доўгу за транзіт газу па тэрыторыі Беларусі, які, па яго словах, супасталяльны па памерах з запазычанасцю Мінска за пастаўкі газу ў 2010 годзе (192 млн. даляраў). Разам з тым, прэс-сакратар газавага холдынгу заявіў, што пагасіць доўг не ўдаецца па віне Беларусі.

«Доўг існуе, сітуацыя створана тым, што беларускі бок не дазваляе яго пагасіць, таму што не афармляе акты транзіту», — прыводзіць словы Сяргея Купрыянава РИА «Новости».

Як раней паведамляў Тэлеграф, запазычанасць Беларусі перад «Газпромам» ўтварылася ў сувязі з тым, што «Белтрансгаз» аплочвае пастаўкі «блакітнага паліва» ў 2010 годзе па леташнім кошце ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў.

Згодна з заяве расійскага боку, у першым квартале гэтага года кошт газу для Беларусі ўжо вырас да 169 даляраў, а сярэднегадавая цана прагназуецца на ўзроўні 187 даляраў. У выніку, лічаць у расійскім газавым манапалісце, пры захаванні аплаты газу па цане 2009 года да канца 2010 года доўг Беларусі складзе каля 500-600 млн. даляраў.

Как вам новость?