"Газпром": газ для Беларусі можа патаннець на 15%

24.12.2010 16:18
Архив Редакция

Прынцып цэнаўтварэння паставак расійскага газу ў Беларусь будзе перагледжаны з 2012 года, прычым па новай формуле кошт можа складаць 85% кошту на 2011 год. Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу, 24 снежня, намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Валеры Голубеў.

«Паколькі Беларусь увайшла ў адзіны мытны саюз і адзіную эканамічную прастору, кантракты на 2012 год будуць заключацца на іншых прынцыпах. У якасці базавай будзе брацца сярэднееўрапейская цана на газ мінус мытныя пошліны і кошт транзіту», — цытуе Валерыя Голубева РИА «Новости».

Прадстаўнік адміністрацыі «Газпрома» растлумачыў: па новай формуле «газ бы каштаваў на 30 даляраў танней» для Беларусі, калі ўлічваць, што цана на газ у 2011 годзе ўстаноўлена ў памеры 230 даляраў за тысячу кубаметраў.

Кошты на газ, які пастаўляецца з Расіі ў Латвію і Эстонію, таксама знізяцца на 15% у абмен на рост закупак паліва, прычым ужо ў 2011 годзе. У прыватнасці, Латвія ўзяла на сябе абавязацельствы аднавіць спажыванне газу на ўзроўні 2007 года.

«Гэтае пытанне вырашана цалкам. Таксама станоўчае рашэнне прынята ў дачыненні да Эстоніі», — сказаў Валеры Голубеў.

Как вам новость?
Головоломки