"Газпром": канфлікт з Беларуссю вычарпаны, засталіся толькі нестыкоўкі

24.06.2010 14:08
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў заявіў, што газавы канфлікт з Беларуссю вычарпаны. Па словах прэс-сакратара расійскага газавага холдынгу, нягледзячы на тое, што бакам засталося вырашыць "пэўныя нестыкоўкі па транзітнай стаўцы", прычынаў, для таго, каб былі праблемы з транзітам або пастаўкамі газу для Беларусі, "на дадзены момант няма".

«Газпрому» павінны былі дазволіць зарабляць на ўнутраным рынку Беларусі, і гэтая ўмова не была выканана, і таму пагадзіцца на аплату транзіту па больш высокай стаўцы «Газпром» не мог, а плаціць па базавай стаўцы не атрымлівалася, бо беларускі бок не падпісваў акты па гэтым кошце», — растлумачыў Сяргей Купрыянаў, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Раней «Газпром» перавёў «Белтрансгазу» у кошт аплаты доўгу за транзіт 228 млн. даляраў, аднак Беларусь настойвае на выплаце 260 млн. даляраў. Сама Беларусь ужо выплаціла сваю запазычанасць па пастаўках газу ў студзені-красавіку 2010 года і разлічылася за «блакітнае паліва», пастаўленае ў траўні.

У «Газпроме» патрабаванні беларускага боку па аплаце транзіту газу па павышанай стаўцы называюць неабгрунтаванымі.

Как вам новость?