"Газпром": кошт на газ для Беларусі ў 2011 годзе не знізіцца

30.12.2010 10:02
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў 29 снежня заявіў, што дамоўленасцяў з нагоды зніжэння кошту на газ для Беларусі ў 2011 годзе ў цяперашні час няма. Тым не менш, Сяргей Купрыянаў падкрэсліў, што дзейны кантракт дазволіць бакам пазбегнуць праблемаў на пачатку года.

Па словах Сяргея Купрыянава, рэаліі Адзінай эканамічнай прасторы будуць улічаныя ўжо ў кантрактах на 2012-2013 гады. Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў кантрактах таксама будзе ўлічана тое, што ў Расіі адкладаецца пераход на роўнадаходныя цэны на газ, тады як пры падпісанні кантракту, які дзейнічае з Беларуссю, гэты пераход быў запланаваны на 2011 год, перадае Эхо-Москвы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 22 снежня міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко заявіў, што Масква і Мінск ужо падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, якія рэгулююць цану на газ для Беларусі. Аднак, па словах кіраўніка расійскай мінэнерга, магчымае змяненне кошту на газ для Беларусі з’яўляецца «абсалютна камерцыйнай справай».

У сваю чаргу 24 снежня намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валеры Голубеў паведаміў, што прынцып цэнаўтварэння паставак расійскага газу ў Беларусь будзе перагледжаны з 2012 года. Прычым, паводле яго слоў, па новай формуле кошт можа складаць 85% кошту на 2011 год.

Как вам новость?