"Газпром": Мінск перавышае кантрактныя абавязацельствы па адборы газу

15.02.2011 16:57
Архив Редакция

У аўторак, 15 лютага, першы віцэ-прэм'ер Беларусі сустрэўся ў Маскве са старшынём праўлення "Газпрома" Аляксеем Мілерам. Як паведамілі ў прэс-службе расійскага газавага манапаліста, кіраўнік кампаніі ўказаў прадстаўніку беларускага кіраўніцтва на тое, што суткавы аб'ём паставак газу ў Беларусь на 9% перавышае кантрактныя абавязацельствы.

У ходзе сустрэчы ў цэнтральным офісе «Газпрому» бакі абмеркавалі пытанні паставак газу ў Беларусь, арганізацыю яго транзіту і працу сумеснага прадпрыемства «Белтрансгаз», распавялі ў прэс-службе «Газпрома».

Аляксей Мілер таксама падкрэсліў, што «Газпром» добра пачаў 2011 год. З пачатку года кампанія здабыла звыш плана каля 900 млн. кубаметраў газу, што абумоўлена ростам попыту на газ.

31 снежня 2006 года ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007-2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначаная формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формула цаны пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу), а таксама паніжаючыя каэфіцыенты кошту на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна).

У траўні 2007 года ААТ «Газпром» і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» за 2,5 млрд. даляраў роўнымі долямі на працягу чатырох гадоў. У 2010 годзе ўгода была завершана.

Как вам новость?
Головоломки