Газпром назваў прыкладны кошт газ для Беларусі ў 2011 годзе

04.06.2010 17:01
Архив Редакция

ААТ «Газпром» плануе ў 2011 годзе паставіць у Беларусь 22,5 млрд. кубаметраў газу на суму 5,625 млрд. даляраў, што азначае, што кошт газу складзе 250 даляраў за тысячу кубаметраў. Такія звесткі змяшчаюцца ў матэрыялах для акцыянераў расійскай кампаніі, падрыхтаваных да штогадовага сходу ААТ «Газпром», які адбудзецца 25 чэрвеня 2010 года.

Акцыянерам прапанавана ўхваліць: «дамовы паміж ААТ «Газпром»і ААТ «Белтрансгаз», у адпаведнасці з якімі ААТ «Газпром» прадае, а ААТ «Белтрансгаз» купляе ў наступным годзе газ у аб’ёме не больш за 22,5 млрд. кубаметраў газу на агульную максімальную суму 5,625 млрд. даляраў…»

У сваю чаргу ААТ «Белтрансгаз» можа разлічваць ў 2011 годзе на 600 млн. даляраў за транзіт па тэрыторыі Беларусі расійскага газу, паведамляе АФН.

«Таксама згодна з якімі ААТ «Белтрансгаз» у 2011 годзе аказвае паслугі па транспартоўцы газу ў рэжыме транзіту па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па газатранспартнай сістэме ААТ «Белтрансгаз» і па беларускім участку расійскага газаправоду «Ямал-Еўропа» ў аб’ёме не больш за 48,2 млрд. кубаметраў, а ААТ «Газпром» аплочвае паслугі па транспартоўцы газу па магістральных газаправодах на агульную максімальную суму 600 млн. даляраў», — гаворыцца ў дакуменце.

На будучым сходзе акцыянераў таксама прапаноўваецца ўхваліць «дамовы, у адпаведнасці з якімі ААТ «Газпром» дае ААТ «Белтрансгаз» у часовае валоданне і карыстанне аб’екты сістэмы магістральных газаправодаў «Ямал-Еўропа» і абслугоўвальную тэхніку, размешчаную на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на тэрмін не больш за 12 месяцаў, а ААТ «Белтрансгаз» ўносіць плату за карыстанне маёмасцю на максімальную суму 6,4 млрд. рублёў».

Как вам новость?
Головоломки