"Газпром" не будзе два тыдні чакаць пагашэння доўгу

22.06.2010 09:05
Архив Редакция

Расійскі газавы холдынг не мае намеру два тыдні чакаць пагашэння Мінскам доўгу за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў па выніках паседжання аператыўнага штабу па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь.

Па словах прадстаўніка «Газпрома», на паседжанні аператыўнага штабу абмяркоўвалася бягучая сітуацыя і пакуль было прынята рашэнне не скарачаць аб’ём паставак газу ў Беларусь, перадае РИА «Новости».

«Пакуль пакінулі аб’ём паставак без зменаў, — сказаў Сяргей Купрыянаў. — Але відавочна, што 15% — гэта толькі пачатак, два тыдні ніхто чакаць не будзе, наступнае абмеркаванне сітуацыі на штабе заўтра — у 10:00».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, запазычанасць Беларусі перад «Газпромам» ўтварылася ў сувязі з тым, што «Белтрансгаз» аплочвае пастаўкі расійскага газу ў гэтым годзе па леташнім кошце ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў.

Па заяве ж расійскага боку, у першым квартале гэтага года кошт газу для Беларусі ўжо вырас да 169 даляраў, а сярэднегадавая цана прагназуецца на ўзроўні 187 даляраў. У выніку, лічаць у расійскім газавым манапалісце, пры захаванні аплаты газу па кошце 2009 года да канца 2010 года доўг Беларусі складзе каля 500-600 млн. даляраў.

Как вам новость?