"Газпром": не трэба ўвязваць продаж "Белтрансгазу" з пастаўкамі газу

06.06.2011 15:40
Архив Редакция

Расійская кампанія "Газпром" рыхтуе паперы для куплі другой паловы "Белтрансгаза", і гэтыя дакументы "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці". Аб гэтым заявіў старшыня праўлення расійскай арганізацыі Аляксей Мілер. Аднак цяжкасці ў тым, што "беларускі бок увязвае падпісанне гэтага кантракта з пастаўкамі газу Беларусі з 1 студзеня 2012 года", адзначыў ён.

«Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што гэта розныя дакументы, розныя пытанні, і іх не трэба блытаць», — цытуе Аляксея Мілера РИА «Новости».

Кіраўнік «Газпрома» публічна звярнуўся да беларускага кіраўніцтва з просьбай не імкнуцца звязаць продаж 50% акцый «Белтрансгаза» з падпісаннем новага кантракту на пастаўку газу ў 2012-2014 гадах.

«Пытанне куплі акцый і новы кантракт — два новых дакументы, і не трэба ў адзін дакумент спрабаваць упісаць розныя дамоўленасці», — падкрэсліў ён.

Як ужо раней паведамляў Тэлеграф, раней было заяўлена, што ўгода па куплі пакінутых 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» расійскай кампаніяй «Газпром» практычна завершана.

Как вам новость?
Головоломки