"Газпром": па кантракце Расія нічога не павінна Беларусі

25.06.2010 15:18
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў адрынуў ультыматум прэзыдэнта Беларусі, які паабяцаў спыніць транзіт расійскага газу і нафты ў Еўропу, калі кампанія не выплаціць рэшту запазычанасці за прапампоўку "блакітнага паліва" ў памеры 32 млн. даляраў.

«Па ўмовах дзеючага кантракту «Газпром» Беларусі нічога не павінен», — заявіў прэс-сакратар расійскага газавага холдынгу і дадаў, што ўсе 228 млн. даляраў доўгу кампанія Мінску ўжо выплаціла, перадае РИА «Новости».

Як раней паведаміў Тэлеграф, 25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду спыніць транзіт расійскага газу і нафты ў Еўропу праз двое сутак, калі «Газпром» не выплаціць астатнюю запазычанасць за транзіт газу ў канцы мінулага і першай палове гэтага года. Расійская кампанія існаванне гэтага доўгу не прызнае.

Как вам новость?
Головоломки