«Газпром»: падставаў для перагляду кантрактаў з Беларуссю і Украінай няма

08.12.2010 14:53
Архив Редакция

Кіраўніцтва "Газпрома" не бачыць падставаў для перагляду кантрактаў па пастаўках газу ў Беларусь і Украіну. "З Беларуссю і Украінай падпісаны ўсе дакументы, і хаця на Украіне выказваюцца меркаванні аб неабходнасці перагляду кантракту, падставаў для перагляду няма", — заявіў намеснік кіраўніка "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што надыходзячы Новы год пройдзе без праблемаў з пастаўкамі паліва, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

«Ідзе нармалёвая кантрактная праца, усе кантракты выконваюцца», — дадаў Аляксандр Мядзведзеў, адзначыўшы, што для Украіны ў 2011 годзе прадугледжваецца пастаўка не менш як 40 млрд. кубаметраў газу.

Как вам новость?