"Газпром" пакуль не прэтэндуе на кантрольны пакет "Белтрансгазу"

12.05.2010 14:41
Архив Редакция

Расійскі "Газпром" пакуль не ставіў перад Беларуссю пытанне аб набыцці кантрольнага пакету акцый ААТ "Белтрансгаз". Пра гэта заявіла дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 траўня.

Наталля Жарнасек нагадала, што «Газпрому» цяпер належыць 50% акцый «Белтрансгаза», такая ж доля знаходзіцца ў беларускага боку. «Пакуль папрацуем 50 на 50, а там паглядзім», — прыводзіць словы дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасці БелаПАН.
Пра зацікаўленасць расійскага канцэрна ў атрыманні кантрольнага пакета акцый «Белтрансгаза» 26 сакавіка паведаміў журналістам у Мінску намеснік кіраўніка «Газпрому» Андрэй Круглоў. Разам з тым, па словах Андрэя Круглова, гэта пытанне «ляжыць не толькі ў плоскасці ўзаемадзеяння суб’ектаў гаспадарання, але і міждзяржаўных пагадненняў».
Як раней паведамляў Тэлеграф, «Газпром» стаў паўнапраўным саўладальнікам беларускай газатранспартнай сістэмы 24 лютага 2010 года. Угода па куплі «Газпромам» 50% акцый «Белтрансгаза» была складзена яшчэ ў 2007 годзе. Падпісанню дамовы папярэднічаў шэраг канфліктаў паміж беларускімі і расійскімі ўладамі з нагоды кошту расійскага газу для Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки