"Газпром": "Паўночны паток" не паўплывае на пастаўкі газу ў Беларусь

17.02.2011 10:40
Архив Редакция

Увядзенне ў дзеянне газаправода "Паўночны паток" не паўплывае на пастаўкі газу па іншых маршрутах, у тым ліку па тэрыторыях Беларусі і Украіны. Аб гэтым заявіў кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер, які знаходзіцца ў Італіі. "Так пытанне не стаіць. Пастаўкі па "Паўночным патоку" будуць ажыццяўляцца па новых кантрактах", — сказаў Аляксей Мілер.

Кіраўнік «Газпрома» адзначыў, што будаўніцтва «Паўночнага патоку» плануецца завяршыць ужо ў траўні, пасля чаго пачнуцца тэставыя пастаўкі. «Гэта будуць пастаўкі ўжо на аснове доўгатэрміновых кантрактаў», — падкрэсліў Аляксей Мілер, перадае БелТА.

Як перадаваў Тэлеграф, 15 лютага першы віцэ-прэм’ер Беларусі сустрэўся ў Маскве са старшынём праўлення «Газпрома» Аляксеем Мілерам. Кіраўнік кампаніі ўказаў прадстаўніку беларускага кіраўніцтва на тое, што суткавы аб’ём паставак газу ў Беларусь на 9% перавышае кантрактныя абавязацельствы.

Как вам новость?