"Газпром": пытанне коштаў на газ для Беларусі будзе вырашаць Мядзведзеў

09.06.2010 10:51
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў заявіў, што пытанне зніжэння коштаў на газ для Беларусі будзе вырашацца на дзяржаўным узроўні. У якасці прыкладу прэс-сакратар расійскага газавага манапаліста прывёў нядаўнія дамоўленасці аб зніжках на газ для Украіны, якіх дасягнулі прэзідэнты Дзмітры Мядзведзеў і Віктар Януковіч.

«Сітуацыі могуць быць розныя і дамоўленасці могуць быць розныя. Але ў любым выпадку, калі мы паглядзім напрыклад, на Украіну, то зніжэнне кошту, якое атрымалі нашы ўкраінскія спажыўцы, гэта чыста дзяржаўнае рашэнне, якое фінансуецца менавіта з дзяржаўнага бюджэту», — сказаў Сяргей Купрыянаў у інтэрв’ю «Эхо Москвы».

Што ж тычыцца Беларусі, то рашэнне на дзяржаўным узроўні аб зніжках на газ яшчэ не прынятае, адзначыў прадстаўнік «Газпрома». «Кантракт, на што б мы ні разлічвалі, на што б нашы беларускія сябры ні разлічвалі ў дачыненні дамоўленасцяў, мы лічым, што да тых часоў, пакуль іх няма, кантракт трэба выконваць», — падкрэсліў прэс-сакратар расійскай кампаніі.

Разам з тым, Сяргей Купрыянаў не выключыў, што станоўчае для Беларусі рашэнне па «газавым» пытанні ўсё ж будзе прынятае. «Гэта будзе залежаць ад таго, як пойдуць перамовы (прэзідэнтаў Беларусі і Расіі — Тэлеграф)», — сказаў прадстаўнік «Газпрома».

Купрыянаў: сярэдняя цана на газ для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў

Прэс-сакратар расійскага газавага манапаліста нагадаў, што ў цяперашні час Беларусь парушае кантракт, аплочваючы газ па леташнім кошце ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў, хаця ў першым квартале 2010 года павінна была плаціць 169 даляраў, што ўжо прывяло да ўзнікнення запазычанасці ў памеры каля 200 млн. даляраў.

Па словах Сяргея Купрыянава, ужо ў другім квартале гэтага года кошт на газ для Беларусі складзе 184,8 даляра за тысячу кубаметраў, а сярэднегадавая цана павялічыцца да 187 даляраў, што будзе залежаць ад змянення коштаў на нафту і нафтапрадукты ў Еўропе.

«Гэта азначае, што калі нічога не зменіцца і «Белтрансгаз» будзе па-ранейшаму плаціць па гэтым ім самім для сябе ўсталяваным кошце ў 150 даляраў, гэта азначае, што запазычанасць будзе назапашвацца ад месяца да месяца і да канца года складзе больш за паўмільярды даляраў», — падсумаваў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома».

Как вам новость?
Головоломки