«Газпром» просіць Украіну павялічыць транзіт газу

25.06.2010 17:11
Архив Редакция

Неназваная крыніца ў Міністэрстве паліва і энергетыкі Украіны паведаміла, што расійскі газавы холдынг «Газпром» накіраваў Украіне заяўку з просьбай павялічыць штосуткава транзіт газу ў Еўропу на 55-67 млн. кубаметраў.

Прыкладна настолькі «Газпром» скараціў транзіт газу праз Беларусь за час нядаўняга газавага крызісу паміж Масквой і Мінскам, паведамляе ўкраінская газета «Зеркало недели».

Выданне таксама адзначае, 22 чэрвеня кіраўнік украінскага ўрада Мікалай Азараў заявіў, што Украіна згодная прапампоўваць ў Еўропу дадаткова ад 15 да 30 млрд. кубаметраў расійскага газу штогод.
 
Як раней паведамляў Тэлеграф, амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны заявіў, што «Падтрымліваць якія-небудзь палітычныя ініцыятывы з таго ці іншай боку ў такім канфлікце — гэта калі не вялікая памылка, то, у рэшце рэшт, справа тых палітыкаў, якія ініцыююць такія працэсы».

Как вам новость?
Головоломки