"Газпром": рашэнне Мінску перакрыць транзіт неабгрунтаванае

22.06.2010 17:03
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў заявіў, што "Газпром" цалкам забяспечыць спажыўцоў у Еўропе і Калінінградскай вобласці Расіі, нягледзячы на рашэнне Беларусі перакрыць транзіт расійскага прыроднага газу. "Усе спажыўцы атрымаюць газ у поўным аб'ёме", — сказаў Сяргей Купрыянаў, падкрэсліўшы, што рашэнне Беларусі перакрыць транзіт не мае пад сабой падставаў.

Па словах прэс-сакратара «Газпрома», расійскі газавы манапаліст задзейнічае альтэрнатыўныя варыянты паставак, у тым ліку транспароўку праз Украіну і Літву, а таксама выкарыстае запасы падземных сховішчаў і спотавых рынкаў, перадае РИА «Новости».

«Пацвярджэнне гатоўнасці ўкраінскай сістэмы ўжо атрымана з Кіева. Мы маем намер задзейнічаць газ з ПСГ і магчымасці спотавых рынкаў, — сказаў Сяргей Купрыянаў. — Спажыўцы Калінінграда будуць забяспечаны праз Літву».

Как вам новость?
Головоломки