"Газпром" скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 60%

23.06.2010 09:24
Архив Редакция

Расійскі газавы холдынг "Газпром" у 10:00 23 чэрвеня па маскоўскім часе давёў абмежаванне паставак газу ў Беларусь да 60%. Пра гэта паведаміў па выніках нарады аператыўнага штаба па сітуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь старшыня праўлення расійскага манапаліста Аляксей Мілер.

Раней у «Газпроме» абяцалі скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь штосуткава на 15% ад планавага аб’ёму. Першы раз абмежаванне паставак на 15% адбылося раніцай 21 чэрвеня, яшчэ на 15% пастаўкі газу скараціліся з раніцы 22 чэрвеня.

Расія тлумачыць зразанне паставак газу нежаданнем Беларусі ліквідаваць запазычанасць за «блакітнае паліва» у памеры каля 190 млн. даляраў, якая сфармавалася ў студзені-красавіку гэтага года праз таго, што Мінск аплочваў газ па леташняй цане.

У адказ на гэтыя дзеянні «Газпрома» прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў 22 чэрвеня перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу. Адмяніць сваё рашэнне беларускі лідар паабяцаў, калі Расія выплаціць Беларусі запазычанасць за транзіт, якая, па яго дадзеных, склала за пяць месяцаў гэтага года каля 260 млн. даляраў.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?
Головоломки