"Газпром" стварыў штаб па абмежаванні паставак газу ў Беларусь

18.06.2010 11:16
Архив Редакция

Кіраўнік расійскага газавага манапаліста Аляксей Мілер у пятніцу, 18 чэрвеня, падпісаў распараджэнне аб стварэнні аператыўнага штаба ў сувязі з сітуацыяй з пастаўкамі расійскага газу ў Беларусь. Пра гэта кіраўнік "Газпрома" расказаў у кулуарах Санкт-Пецярбургскага эканамічнага міжнароднага форуму.

Па словах Аляксея Мілера, «Газпром» рыхтуецца да абмежавання паставак газу ў Беларусь з панядзелка, 21 чэрвеня, калі беларускі бок да гэтага часу не пагасіць назапашаную запазычанасць за пастаўкі расійскага газу, перадае «Интерфакс».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, калі беларускі бок не выплаціць доўг за газ да 21 чэрвеня, Расія можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%. Па словах Аляксея Мілера, такое рашэнне расійскія ўлады прынялі, «улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўгу — 192 млн. даляраў».

Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік «Газпрома», расійскі бок «вельмі разлічвае» на пагашэнне Беларуссю запазычанасці за газ, якая ўтварылася ў выніку аплаты паставак у 2010 годзе па кошце 2009 года ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў замест кантрактных 169 даляраў у першым квартале.

Как вам новость?