"Газпром" ужо паставіў у Беларусь больш 5,7 млрд. кубаметраў газу

25.03.2011 09:59
Архив Редакция

З пачатку 2011 года расійскі холдынг "Газпром" ажыццявіў пастаўку больш як 5,7 млрд. кубаметраў прыроднага газу ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў расійскай кампаніі пасля працоўнай сустрэчы старшыні праўлення "Газпрома" Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, якая адбылася 24 сакавіка.

Як растлумачылі ў кампаніі, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні паставак і транзіту газу.

Згодна з існымі дамоўленасцямі, у 2011 годзе плануецца, што «Газпром» паставіць у Беларусь 22,5 млрд. кубаметраў газу. У апошнія гады назіраецца павелічэнне аб’ёму паставак газу ў Беларусь «Газпромам». Так, у 2010 годзе Беларусь закупіла ў расійскага холдынгу 21,57 млрд. кубаметраў газу, у 2009 годзе — 17,6 млрд. кубаметраў.

Між тым, як раней перадаваў Тэлеграф, першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 16 лютага заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў набыцці газу ў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Паколькі ў газавым пагадненні з «Газпромам» ад 9 снежня 2010 года запісана норма аб вольным доступе да газатранспартных магутнасцяў, беларускія ўлады, па словах Уладзіміра Сямашкі, разлічваюць на тое, што гэта дасць магчымасць Беларусі дыверсіфікаваць пастаўкі газу.

Как вам новость?
Головоломки