Gemius вымерае Байнэт

31.08.2010 15:19
Архив Редакция

Пераможцам адкрытага конкурсу па правядзенні медыйных даследаванняў аўдыторыі беларускага інтэрнэту стала кампанія Gemius. Конкурс праводзіўся найбуйнейшымі рэкламнымі агенцтвамі вясной 2010 года. Перамагла кампанія, што прапанавала выкарыстоўваць гібрыдную метадалогію, якая ўлічвае адначасова дадзеныя ад усталяваных на сайтах лічыльнікаў і спецыяльнага праграмнага забеспячэння.

Адкрыты конкурс абвясцілі для стымулявання далейшага развіцця і росту рынку інтэрнэт-рэкламы. Мэтай даследавання з’яўляецца стварэнне паўнавартаснай і празрыстай карціны пераваг беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. Таксама па выніках даследавання плануецца даць удзельнікам рынку інструменты для планавання рэкламных кампаній і развіцця інтэрнэт-праектаў, паведамляе Marketing.by.

Gemius праводзіць у Беларусі даследаванне з пачатку 2009 года. На дадзены момант яно ахоплівае больш за 52% усіх беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. Дадзеныя даследаванні даступныя на адрасе www.audience.by.

Как вам новость?
Головоломки