Гендырэктар КамАЗа пракаментаваў эфект ад аб'яднання з МАЗам

12.05.2011 11:29
Архив Редакция

Аб'яднанне найбуйнейшых вытворцаў грузавых аўтамабіляў Расіі і Беларусі — КамАЗ і МАЗа — павысіць акупнасць агрэгатных праектаў расійскага аўтавытворцы. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін 11 траўня ў Тальяці ў кулуарах з'езда Саюза машынабудаўнікоў Расіі.

«Рэзка зменяцца тэрміны акупнасці ўсіх агрэгатных праектаў — рухавікоў, каробак пераключэння перадач, мастоў. Калі раней мы выраблялі 25 тысяч рухавікоў, то пасля аб’яднання будзем вырабляць 40 тысяч», — цытуе Сяргея Кагогіна РИА «Новости».

Адказваючы на пытанне, якія прадпрыемствы могуць увайсці ў аб’яднаную кампанію, Сяргей Кагогін адзначыў, што ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» наўрад ці ў яе ўвойдзе. «Усе (іншыя прадпрыемствы), што прапануюць улады Беларусі, будзем разглядаць», — дадаў ён.

Как вам новость?
Головоломки