Гендырэктара "Брестплодовощпром" арыштавалі за хабар

04.08.2010 15:10
Архив Редакция

За атрыманне хабару быў арыштаваны кіраўнік КУП "Брестплодовощпром". Гендырэктар вымагаў грошы ў 28-гадовага жыхара Століну за спрыяльнае рашэнне кадравага пытання. Пра гэта паведаміла оперупаўнаважаная па асабліва важных справах ГУБЭП МУС Вераніка Пасмецьева.

За тысячу даляраў гендырэктар абяцаў спрыяць вылучэнню жыхара Століну на пасаду часовага антыкрызіснага кіраўніка ААТ «Горынскі агракамбінат» і ў далейшым заключыць з ім кантракт. З гэтай сумы кіраўніку КУП «Брестплодовощпром» быў перададзены аванс у памеры 2,5 млн. рублёў. Пры атрыманні грошай падазраваны быў затрыманы аператыўнікамі, перадае БелТА.

Акрамя гэтага ў службовым аўтамабілі затрыманага міліцыя выявіла прадукцыю прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад КУП «Брестплодовощпром» на агульную суму каля мільёна рублёў: 17 бутэлек віна і 144 бляшанкі кансервантаў. На ўвесь груз не было адпаведных дакументаў.

У дачыненні да падазраванага ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабару па ч.1 арт. 430 КК Беларусі. Гендырэктару пагражае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Как вам новость?
Головоломки