"Генерал"-махляр падмануў чыноўнікаў на 10 тыс. даляраў

05.04.2011 11:04
Архив Редакция

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні да жыхара Мінску Мікалая Конанава, былога супрацоўніка праваахоўных органаў, за самавольнае прысваенне звання службовай асобы і махлярства. Як паведамілі ў МУС, на працягу двух гадоў мужчына, пераследуючы карыслівыя мэты, прадстаўляўся генерал-маёрам, супрацоўнікам Савета бяспекі Беларусі. Па папярэдніх дадзеных, шкода ад дзейнасці махляра перавышае 30 млн. рублёў (10 тыс. даляраў).

Мікалай Конанаў раней працаваў у міліцыі і ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка Камандна-інжынернага інстытута МНС ён быў звольнены ў запас у званні палкоўніка ўнутранай службы.

Пазней, як усталявала следства, мужчына ў карыслівых мэтах самавольна прысвоіў сабе званне генерал-маёра і з 2009 па 2010 год, прадстаўляючыся супрацоўнікам Савета бяспекі, ашуканскім шляхам атрымліваў ад кіраўнікоў розных дзяржаўных будаўнічых арганізацый, а таксама прыватных фірмаў будаўнічыя матэрыялы і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці бязвыплатна.

Па дадзеных следства, на махлярства абвінавачваны пайшоў, каб скончыць будаўніцтва катэджа ў Дзяржынскім раёне, бо ваеннай пенсіі яму на гэта не хапала. Кіраўнікі прадпрыемстваў, былі ўведзеныя ў зман, на бязвыплатнай аснове яны прадстаўлялі ашуканцу будаўнічыя матэрыялы, а таксама тэхніку і рабочых для будаўніцтва яго катэджа. Усе яны разлічвалі на далейшае садзейнічанне з боку Мікалая Конанава ў вырашэнні пытанняў іх прасоўвання па службе, а таксама рашэнні службовых праблемаў на высокім узроўні.

Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС і КДБ Беларусі ў дачыненні да Мікалая Конанава следства ўзбудзіла крымінальныя справы па арт. 382 і арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі. На дадзены момант следства ўжо ўстанавіла больш за дзесяць фактаў махлярства, агульная сума шкоды, якую мужчына прычыніў дзяржустановам, прыватным фірмам і грамадзянам, перавысіла 30 млн. рублёў.

У цяперашні час махляр арыштаваны, яму прад’яўлена абвінавачванне. Следчае ўпраўленне праводзіць далейшае расследаванне.

ГУБЭЗ МУС Беларусі і следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама просіць усіх грамадзян і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія сталі ахвярай дадзенага махляра, звяртацца ў міліцыю.

Как вам новость?
Головоломки