Генеральны сакратар ААН заклікаў вызваліць затрыманых апазіцыянераў

11.01.2011 09:32
Архив Редакция

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун 10 студзеня выступіў з заявай, у якой заклікаў улады Беларусі вызваліць апазыцыйных лідараў, іх прыхільнікаў і журналістаў, затрыманых за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску. Пан Гі Мун падкрэсліў, што ўрад Беларусі павінен у поўнай меры выконваць правы чалавека.

Генеральны сакратар ААН у сваёй заяве адзначыў той факт, што групы назіральнікаў, якія працуюць у Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі, выказалі сур’ёзную занепакоенасць выбарчым працэсам у Беларусі і падзеямі пасля выбараў, перадае Цэнтр навін ААН.

Акрамя таго, Пан Гі Мун выказаў шкадаванне з нагоды рашэння беларускіх уладаў закрыць мінскі офіс Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. На думку генеральнага сакратара, офіс АБСЕ грае важную ролю для краіны.

Как вам новость?