Генеральны сакратар АДКБ: з Беларуссю працаваць вельмі лёгка

23.09.2010 12:18
Архив Редакция

Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) вельмі лёгка працаваць з Беларуссю, бо кіраўніцтва краіны "арыентавана на вынік і практычную працу, і ў меншай ступені — на звычайныя дэкларацыі". Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

Генеральны сакратар АДКБ растлумачыў, што Беларусь з’яўляецца традыцыйна вельмі актыўным і крэатыўным членам арганізацыі і заўсёды выступае з цікавымі ініцыятывамі і праектамі, перадае «ІТАР-ТАСС».

Мікалай Бардзюжа нагадаў, што ў снежні 2010 года роля старшыні ў АДКБ пераходзіць да Беларусі. Па меркаванні генеральнага сакратара, з гэтым фактам звязаны вялікія чаканні арганізацыі. «Мы чакаем ад гэтага вельмі сур’ёзных зрухаў у фармаванні калектыўнай сістэмы бяспекі», — адзначыў Мікалай Бардзюжа.

Как вам новость?
Головоломки