Генеральны сакратар АДКБ заклікае кансалідаваць намаганні ў барацьбе з тэрарызмам

13.04.2011 09:58
Архив Редакция

Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа лічыць, што краінам неабходна кансалідаваць намаганні ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. На экстранным пасяджэнні АДКБ, якое адбылося ў Маскве 12 красавіка, генеральны сакратар арганізацыі асудзіў тэракт у Мінску, які пацягнуў гібель ні ў чым не вінаватых людзей.

«Пастаяннай радай зроблена адпаведная заява, якой дае ацэнку тэрарыстычнаму акту, здзейсненаму ўчора ўвечары (11 красавіка — Тэлеграф) у Мінску. І ў гэтай заяве яшчэ раз гучыць заклік да кансалідацыі намаганняў па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, заклік да стварэння больш эфектыўнай сістэмы калектыўнай бяспекі. Мы адсочваем сітуацыю, мы гаварылі і працягваем паўтараць, што толькі сумеснымі калектыўнымі намаганнямі можна перамагчы гэта зло», — заявіў Мікалай Бардзюжа ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання.

Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што ў апошні час ва ўсім свеце нагнятаецца абстаноўка, а некаторыя экстрэмісцкія арганізацыі ўсё больш адчуваюць сваю волю і сілу. Мікалай Бардзюжа лічыць, што «гэтаму трэба пакласці канец».

Как вам новость?
Головоломки