Генпракуратура адмаўляе датычнасць вахабітаў да тэракту ў Мінску

18.04.2011 11:43
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі адмаўляе інфармацыю аб тым, што да тэракту ў мінскім метро спрычыніўся расмйскі вахабіт Віктар Дваракоўскі. "Як, тут вахабіты? Сваіх хапае", — заявіў 18 красавік афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

У некаторых расійскіх СМІ гаварылася аб тым, што адзін з фотаробатаў, апублікаваных беларускімі спецслужбамі, падобны на вядомага расійскага вахабіта Віктара Дваракоўскага. Пры гэтым у СМІ спасылаліся на крыніцу ў Федэральнай службе бяспекі Расіі, перадае РИА «Новости».

Між тым, Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ў інтарэсах следства пакуль адмаўляецца выдаваць прозвішчы падазраваных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле інфармацыі МУС і КДБ Беларусі, па крымінальнай справе аб выбуху 11 красавіка ў мінскім метро затрыманыя пяць чалавек, сярод іх — і непасрэдны выканаўца тэракту. Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі 14 красавіка паведаміў, што выбух здзейсніў ураджэнец Віцебску. Паведамлялася таксама, што чалавек, які вырабіў выбуховае прыстасаванне для тэракту ў мінскім метро, датычны да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе і ў Мінску ў 2008 годзе.

Как вам новость?
Головоломки