Генпракуратура Беларусі атрымала запыт на выдачу Бакіева

11.05.2010 17:16
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі атрымала запыт уладаў Кыргызстана на выдачу прэзідэнта гэтай краіны Курманбека Бакіева. Як паведаміў 11 траўня начальнік упраўлення інфармацыі генпракуратуры Пётр Кісялёў, запыт прыйшоў па факсе.

Пётр Кісялёў растлумачыў, што для разгляду пытання пра выдачу Бакіева Беларусі неабходны не толькі запыт, але і матэрыялы крымінальнай справы. «Пакуль да нас паступіў толькі запыт, і мы чакаем дадатковых дакументаў у хуткім часе», — цытуе начальніка ўпраўлення інфармацыі генпракуратуры РИА «Новости».
Пётр Кісялёў дадаў, што генеральная пракуратура будзе вырашаць пытанне пра віноўнасць Бакіева і ў залежнасці ад ступені яго віны можа быць прынята рашэнне аб выдачы.
Як раней паведамляў Тэлеграф, генпракуратура Кыргызстана накіравала Беларусі запыт аб экстрадыцыі прэзідэнта Курманбека Бакіева шостага траўня. Пра гэта паведаміў у пятніцу, сёмага траўня, віцэ-прэм’ер часовага кабінета міністраў, які курыруе праваахоўныя органы, Азімбек Назараў.
Курманбек Бакіеў быў вымушаны пакінуць краіну пасля масавых беспарадкаў, якія пачаліся ў Кыргызстане шостага красавіка. Нагодай для дэманстрацый стала затрыманне практычна ўсіх лідараў апазіцыі. 
20 красавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Мінску пад абаронай Беларусі. Сам Бакіеў заявіў, што не сыходзіў у адстаўку з паста прэзідэнта рэспублікі, і заклікаў сусветных лідараў не прызнаваць часовы ўрад Кыргызстана. Чацвёртага траўня прэзідэнт Беларусі заявіў, што не мае намеру перадаваць Курманбека Бакіева часоваму ўраду Кыргызстана.

Как вам новость?