Генпракуратура Беларусі раскрытыкавала працу падаткавікаў

20.04.2011 11:18
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі правяла праверку дзейнасці супрацоўнікаў міністэрства па падатках і зборах за 2010 год. "Падчас правядзення праверак пракурорамі ўнесена 17 прадстаўленняў, вынесена шэсць прадпісанняў, абвешчана 20 афіцыйных папярэджанняў, шэраг супрацоўнікаў падатковых органаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці", — адзначылі ў Генпракуратуры.

Пракурорскія працаўнікі выявілі «асобныя факты перавышэння інспекцыямі МПЗ паўнамоцтваў пры вынясенні распараджэнняў аб спагнанні падаткаў у бясспрэчным парадку, несвоечасовай здачы ў банк падаткаў, збораў, пеняў, спагнаных у выглядзе наяўных грашовых сродкаў, парушэнні заканадаўства пры накладанні арышту на маёмасць».

Акрамя таго, супрацоўнікі пракуратуры выявілі «выпадкі заўчаснага прыняцця рашэнняў аб прыпыненні аперацый па рахунках плацельшчыкаў у банку і несвоечасовага аднаўлення аперацый пры прадстаўленні плацельшчыкамі дакументаў, якія пацвярджаюць пагашэнне запазычанасці ў бюджэт».

Па выніках Генпракуратура ўнесла міністру па падатках і зборах прадстаўленне аб ліквідацыі «прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэнням законнасці ў дзейнасці інспекцый МПЗ». У цэлым жа дадзеныя пракурорскай праверкі «сведчаць аб актыўнасці працы падатковых органаў па выкананні задач па забеспячэнні фармавання даходнай часткі бюджэту ў 2010 годзе».

Как вам новость?