Генпракуратура: Бябенін скончыў жыццё самагубствам

06.09.2010 13:31
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі прыйшла да высновы, што апазіцыйны журналіст Алег Бябенін скончыў жыццё самагубствам. Разам з тым, супрацоўнікі Генпракуратуры на дадзены момант праводзяць праверку з мэтай выяўлення іншых акалічнасцяў здарэння, а таксама высвятляюць магчымыя матывы здарэння.

«Органамі пракуратуры праводзяцца праверачныя мерапрыемствы па факце смерці грамадзяніна Бябеніна А.М., які 3 верасня 2010 года быў знойдзены ў пятле ў сваім дачным доме, размешчаным у вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Генпракуратуры.

«Згодна з заключэннем судова-медыцынскага эксперта, на трупе не выяўлена якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў, за выключэннем странгуляцыйнай баразны. Смерць наступіла ад механічнай асфіксіі з прычыны сціскання дыхальных шляхоў пятлёй пры павешанні», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Як раней перадаваў Тэлеграф, цела апазіцыйнага журналіста, заснавальніка сайту Хартыя 97 Алега Бябеніна знайшлі 3 верасня на яго лецішчы пад Мінскам. Яго калегі і родныя не вераць у афіцыйную версію пра самагубства журналіста, сцвярджаючы, што для гэтага ў яго не было матываў.

У сувязі з гібеллю беларускага журналіста прэзідэнт Еўрапарламенту Ежы Бузек заклікаў улады Беларусі правесці аб’ектыўнае расследаванне абставінаў і прычынаў смерці журналіста.

Как вам новость?