Генпракуратура будзе ўдасканальвацца з дапамогай конкурсу

06.07.2010 14:44
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусь Рыгор Васілевіч абвясціў конкурс на найлепшую прапанову, накіраваную на ўдасканаленне дзейнасці органаў пракуратуры. Мэтай конкурсу з'яўляюцца развіццё творчай ініцыятывы працаўнікоў пракуратуры, аператыўнае рэагаванне на стан спраў на месцах і правапрымяняльную практыку, распавялі ў Генпракуратуры.

Акрамя таго, у рамках абвешчанага конкурсу прапануецца ўсім працаўнікам пракуратуры ўносіць свае прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнасці органаў пракуратуры, павышэнне яе якасці і эфектыўнасці.

Прапановы аб удасканаленні работы пракуратуры прымаюцца па ўсіх напрамках пракурорскай дзейнасці і не патрабуюць узгаднення з непасрэдным кіраўніцтвам, адзначылі ў Генпракуратуры.

Створаная ў Генеральнай пракуратуры камісія будзе штоквартальна падводзіць вынікі конкурсу. Таксама прадугледжаны заахвочванні для працаўнікоў пракуратуры за ўнясенне найбольш цікавых і прыдатных да практычнага прымянення прапаноў, а актыўнасць удзелу ў конкурсе будзе ўлічвацца пры атэстацыі працаўнікоў і праходжанні службы ў органах пракуратуры.

Прапановы неабходна накіроўваць у пісьмовым выглядзе ў арганізацыйна-інспектарскі аддзел Генеральнай пракуратуры альбо на афіцыйны сайт Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки