Генпракуратура даручыла праверыць якасць рыбнай прадукцыі па ўсёй краіне

01.06.2010 09:02
Архив Редакция

Праверкі захавання правоў спажыўцоў пры гандлі рыбнай прадукцыяй ў найбліжэйшы час пройдуць у розных рэгіёнах Беларусі. Пра гэта 31 траўня на брыфінгу ў генпракуратуры Беларусі паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзян Юрый Карпіцкі.

Па словах Юрыя Карпіцкі, сёлета па даручэнні генпракуратуры органы дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і дзяржаўным санітарным наглядзе правялі праверкі выканання паказчыкаў якасці і бяспекі на рынках. Рэйды паказалі, што грубыя парушэнні заканадаўства былі здзейсненыя большасцю камерцыйных структур: з 22 правераных суб’ектаў гаспадарання парушэнні выяўленыя у 15, перадае БелТА.

Шматлікія парушэнні правілаў захоўвання рыбнай прадукцыі выяўленыя ў ходзе праверкі ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы»,»Ракаўскага кірмаша», Заходняга рынку ў Мінску і УП» Цэнтральны рынак» у Магілёве.

«Рыбная прадукцыя была абраная нездарма, бо шмат скаргаў паступала адносна якасці менавіта такой прадукцыі. Аказалася, што часта суб’екты гаспадарання папросту ігнаруюць правы спажыўцоў, устаноўленыя заканадаўствам Беларусі. Пачынаючы ад элементарных, якія тычацца прадастаўлення поўнай і дакладнай інфармацыі аб прадукце, і заканчваючы неадпаведнасцю гэтай прадукцыі стандартам якасці і бяспекі «, — адзначыў Юрый Карпіцкі.

У шэрагу выпадкаў на момант праверкі прадукцыя рэалізоўвалася без адпаведнай маркіроўкі, якая прадугледжвае наяўнасць інфармацыі аб раёне промыслу, памеры і вазе рыбы, відзе разборкі, тэрмічным стане, даце вырабу і тэрміне захоўвання марожанай рыбы.

На рынках сталіцы органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду і Дзяржстандарту выяўленыя факты нездавальняючага санітарнага стану павільёнаў, гандлёвых месцаў, халадзільнага абсталявання, парушэнняў тэмпературнага рэжыму пры захоўванні і рэалізацыі рыбнай прадукцыі. У адзінкавых выпадках на прылаўкі трапляў і зусім пратэрмінаваны тавар. Ва ўсіх выпадках былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Дзейнасць некаторых гандлёвых кропак прыпыненая да ліквідацыі парушэнняў.

Как вам новость?
Головоломки