Генпракуратура ў другі раз падаўжае тэрмін расследавання тэракту 11 красавіка

30.06.2011 11:11
Архив Редакция

Следства па крымінальнай справе аб выбуху ў мінскім метро 11 красавіка працягнулі да канца ліпеня. Пра гэта 29 чэрвеня паведаміў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. "Пасля заканчэння расследавання ў асоб, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці, ёсць месячны тэрмін для азнаямлення з матэрыяламі. Пасля гэтага справа будзе перададзена ў суд", — cказал генпракурор.

Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, тэрмін папярэдняга расследавання складае два месяцы, аднак у некаторых выпадках ён можа быць падоўжаны. У здзяйсненні тэракту ў мінскім метро абвінавачваюцца два чалавекі — ураджэнцы Віцебску, перадае БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у выніку тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску загінулі 15 чалавек, яшчэ больш за 200 пацярпелі.

У першы раз Генпракуратура падоўжыла тэрмін расследавання выбуху ў метро 10 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки