Генпракуратура: карупцыі ў Мінску стала больш на 36%

11.03.2010 09:28
Архив Редакция

У Генеральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што ў 2009 годзе ў Мінску зарэгістравалі 510 карупцыйных злачынстваў, што на 36% больш, чым у 2008 годзе. У выніку працы аператыўных і следчых падраздзяленняў выявілі 50 фактаў атрымання хабараў, 70 — злоўжыванняў уладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

За 2009 год было ўзбуджана 124 крымінальныя справы па фактах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Істотна павялічылася колькасць выяўленых службовых падробак.

Супрацоўнікі пракуратуры горада Мінска за мінулы год правялі 68 праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, у выніку чаго ўнеслі 33 прадстаўленняў, 11 прадпісанняў, чатыры пазовы. Дзевяць службовых асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

У 2009 годзе 46 чалавек прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці з прычыны разгляду актаў пракурорскага нагляду, 27 чалавек — да матэрыяльнай. Вінаватыя асобы пакрылі 26,803 млн. рублёў шкоды. Узбудзілі 22 крымінальныя справы.

У Генпракуратуры запатрабавалі істотнай актывізацыі ўдзелу мясцовых выканаўчых, распарадчых і іншых дзяржаўных органаў у рашэнні праблемы, звязанай з карупцыяй.

“Неабходна праводзіць сталы аналіз стану працы па папярэджанні здзяйснення злачынстваў карупцыйнай скіраванасці не толькі праваахоўнымі, але і паказанымі органамі, службовымі асобамі. Кожны факт правапарушэння павінен быць нагодай для высвятлення прычын і ўмоў, якія спрыялі іх здзяйсненню”, — адзначылі ў Генеральнай пракуратуры.
 

Как вам новость?