Генпракуратура мае намер дапытаць усіх дэзінфарматараў

14.04.2011 16:23
Архив Редакция

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед, які ўзначальвае следства па справе аб тэракце ў Мінску, 14 красавіка ў чарговы раз папярэдзіў СМІ і ўсіх грамадзян аб адказнасці за распаўсюд ілжывай інфармацыі сярод насельніцтва. Ён таксама заявіў, што ўсіх "дэзінфарматараў і распаўсюджвальнікаў панічных чутак" выклічуць на допыт у пракуратуру.

«Усе заявы, якія ўтрымліваюць заведама ілжывую, заведама няпэўную інфармацыю, у тым ліку звязаную з ходам расследавання крымінальнай справы па факце тэракту, правяраюцца следчым шляхам — з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Усіх так званых панікёраў, распаўсюднікаў дэзінфармацыі, адкрытай хлусні будзем выклікаць, дапытваць (некаторых ужо дапытвалі) і прымаць працэсуальныя рашэнні», — цытуе Андрэя Шведа БелТА.

Пакуль прадстаўнік Генпракуратуры не стаў называць канкрэтныя прозвішчы дапытаных, растлумачыўшы, што ў цяперашні час ведамства «працуе ў гэтым кірунку». «Чым больш будзе хлусні, тым больш будзе такіх вось «таварышаў», — дадаў намеснік генпракурора.

У якасці прыкладу Андрэй Швед прывёў інфармацыю аб пацярпелай падчас тэракту Марыне Шубіч. У некаторых СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што дзяўчына нібыта ляжала да паўночы пад абломкамі ў метро. «Трэба мець элементарнае сумленне. У нас ёсць пратакол допыту лекара, які пацвярджае ілжывасць дадзенай інфармацыі. У 18:25 гэтая пацярпелая была дастаўлена ў лякарню з цяжкімі раненнямі. У 18:40 была пачата аперацыя і праводзілася да 22:00. Я вас прашу з усёй адказнасцю падыходзіць да такога кшталту інфармацыі», — заявіў Андрэй Швед.

Генпракуратура дапытае аўтараў «здзеклівых каментароў» у інтэрнэце

У сваю чаргу генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 13 красавіка заявіў аб тым, што мае намер «навесці парадак на інтэрнэт-парталах». Паводле яго слоў, пасля выбуху ў мінскім метро 11 красавіка «ў шэрагу СМІ і інтэрнэце былі скокі на крыві з боку асобных аўтараў». «Шэраг каментароў з нагоды выбуху насілі здзеклівы характар. Гэта прымусіла пракуратуру прааналізаваць публікацыі з улікам норм Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэксу», — паведаміў генпракурор.

Рыгор Васілевіч заявіў, што частку аўтараў, якія «пішуць недапушчальныя каментары, якія дыскрэдытуюць Беларусь, хаваючыся пад нікамі», выклічуць на допыты.

Как вам новость?
Фото и видео

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

В Дубае самолётам пришлось «приводняться», а улицы превратились в реки

Головоломки