Генпракуратура: матыў тэракту ў мінскім метро — масавае забойства людзей

15.04.2011 11:37
Архив Редакция

Намеснік начальніка следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Максім Варонін 15 красавік заявіў, што галоўным матывам тэракту ў мінскім метро было "масавае забойства людзей". Прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі падкрэсліў, што выканаўца выбуху дзейнічаў не адзін, а ў саўдзеле з іншымі асобамі.

Максім Варонін таксама адзначыў, што тэрарысты не мелі дачынення да сілавых структураў. Зрабіць выбухную прыладу выканаўцу тэракту дазволілі «веды», заявіў прадстаўнік Генпракуратуры ў эфіры беларускага тэлебачання.

Як раней паведамляе Тэлеграф, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі 14 красавіка паведаміў, што выканаўца тэракту ў мінскім метро з’яўляецца выхадцам з Віцебску, а ў момант затрымання злачынец знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Супрацоўнік антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Беларусі Ігар Коценеў матывацыю злачынца растлумачыў «гіпертрафаваным пачуццём уласнай годнасці, уласнай значнасці, якія выяўляюцца ў непрыманні, нянавісці да поспехаў, дасягненняў звычайнага чалавека».

Как вам новость?
Головоломки