Генпракуратура: Міхалевіч заяўляў пра гатоўнасць дапамагаць КДБ — відэа

04.04.2011 14:30
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, заяўляў пра гатоўнасць дапамагаць органам дзяржбяспекі. Пра гэта сведчаць відэаматэрыялы, якія 4 красавіка былі прадэманстраваны журналістам на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў Генпракуратуры Беларусі.

На відэа Міхалевіч зняты ў моманты гутарак з аператыўнымі супрацоўнікамі ў СІЗА. Экс-кандыдат не выглядае засмучаным. На адным з запісаў ён распавядае супрацоўніку анекдот. На відэа палітык таксама сцвярджае, што яго добра кормяць, перадае БелТА.

«Упэўнены, што ў чымсьці магу патэнцыйна быць карысны… Гатовы дапамагаць і мець зносіны пасля вызвалення… Калі неяк магу дапамагчы, то калі ласка… Я магу наогул прыпыніць сваю палітычную дзейнасць… Усё залежыць ад таго , што вы лічыце неабходным», — кажа палітык на адным з відэазапісаў.

Таксама Аляксей Міхалевіч запэўнівае на запісе, што ён — «чалавек, які пакуль што нікога не кідаў і не падманваў».

Генпракуратура адмовіла Міхалевічу ва ўзбуджэнні справы аб катаваннях

Генеральная пракуратура адмовілася распачаць справу па заявах і довадах экс-кандыдата ў прэзідэнты і фігуранта «справы 19 снежня» Алеся Міхалевіча, які прасіў «правесці праверку і спыніць зверствы» ў дачыненні да людзей, што змяшчаюцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта 4 красавіка заявіў намеснік генпракурора Андрэй Швед.

Акрамя Алеся Міхалевіча, расследаваць катаванні ў СІЗА КДБ запатрабавалі ад генпракурора іншыя сем абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках. Яны настойваюць на правядзенні незалежнага расследавання па фактах гвалту, жорсткага абыходжання і катаванняў у дачыненні да арыштаваных. Сярод экспертаў фігуранты «справы 19 снежня» хочуць бачыць, у тым ліку, і замежных спецыялістаў, перадае БелаПАН.

Многія абвінавачаныя па гэтай справе, якія не знаходзяцца ў СІЗА, заявілі, што іх не катавалі і не вербавалі. Аднак рэдактар сайта «Хартыя 97» Наталля Радзіна паведаміла, што ў СІЗА КДБ у яе адносінах ужываўся «псіхалагічны ціск, былі спробы завербаваць».

Гэтую інфармацыю пацвердзіла Дар’я Корсак, жонка ўтрыманага ў СІЗА Аляксандра Атрошчанкава, якая змагла пагаварыць з мужам. «Я ў яго спытала, ці пацвярджае ён катаванні, пра якія казаў Міхалевіч. Ён сказаў, што пацвярджае», — паведаміла яна.

Пад заявай у генпракуратуру з патрабаваннем неадкладнай праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ падпісаліся давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Сяргей Вазняк і актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец, давераная асоба экс-кандыдата Яраслава Раманчука Алег Корбан, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Наста Палажанка, Наталля Радзіна і экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Яны таксама патрабуюць вызваліць усіх фігурантаў «справы 19 снежня» і зняць з іх абвінавачванні, якія расцэньваюць як палітычна матываваныя.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Алесь Міхалевіч 28 лютага заявіў аб тым, што яго катавалі ў следчым ізалятары Камітэту дзяржбяспекі. «КДБ — гэта канцлагер ў цэнтры Мінску», — сказаў ён.

У сувязі з заявай палітыка аб катаваннях у СІЗА КДБ генеральны пракуратур Беларусі Рыгор Васілевіч даручыў правесці праверку.

Пазней Міхалевіч выехаў за межы краіны і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, ён заявіў аб тым, што мае намер даць Генеральнай пракуратуры Беларусі тлумачэнні стасоўна сваёй заявы аб ужыванні катаванняў. Аднак супрацоўнікі КДБ не сталі размаўляць па гэтым пытанні з жонкай палітыка Міланай Міхалевіч.

Как вам новость?
Головоломки