Генпракуратура незадаволена аховай магістральных трубаправодаў

16.06.2010 15:11
Архив Редакция

Беларуская транспартная пракуратура па выніках праверак у 2009 — 2010 гадах выявіла факты парушэння заканадаўства ў сферы аховы магістральных трубаправодаў. Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, большасць выяўленых парушэнняў тычыліся незахавання будаўнічых нормаў і правілаў (БНіП) па ўзвядзенні побач з магістральнымі трубаправодамі іншых збудаванняў.

Падчас праверак высветлілася, што на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, па якой праходзяць магістральныя газаправоды «Таржок-Мінск-Івацэвічы» і «Ямал-Еўропа», у 2007 годзе былі пабудаваныя жылыя дамы на зямельных участках, прадастаўленых грамадзянам без захавання мінімальнае адлегласці ад восі магістральнага трубаправода.

Згодна з палажэннямі БНіП, адлегласць ад восі падземных трубаправодаў населеных пунктаў, калектыўных садоў з садовых дамкамі, дачных дамкоў і іншых аб’ектаў павінна складаць не менш за 150-300 метраў.

Аналагічныя парушэнні беларуская транспартная пракуратура выявіла ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, дзе на 621-м кіламетры газаправода «Дашава-Мінск» без адпаведнага ўзгаднення з Мінскім кіраўніцтвам магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» адкрытым акцыянерным таварыствам «Агракамбінат «Дзяржынскі» было дапушчана будаўніцтва аўтастаянкі і цэнтра экалагічнага турызму «Станькава». Асобныя аб’екты цэнтра таксама былі пабудаваныя з парушэннем правілаў аховы газаправода і знаходзіліся на адлегласці 25 метраў ад восі магістральнага трубаправода.

Как вам новость?
Головоломки