Генпракуратура падоўжыла тэрмін расследавання тэракту 11 красавіка

10.06.2011 12:47
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі працягнула тэрмін расследавання па крымінальнай справе аб выбуху, які адбыўся ў мінскім метро 11 красавіка. "Расследаванне знаходзіцца на завяршальнай стадыі", — паведамілі ў ведамстве. Крымінальна-працэсуальны кодэкс прадугледжвае, што папярэдняе расследаванне павінна займаць два месяцы, аднак у некаторых выпадках яго могуць падоўжыць.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у выніку тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску загінулі 15 чалавек, яшчэ больш за 200 пацярпелі. На дадзены момант 13 з іх па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях. У здзяйсненні злачынства абвінавачваюць двух жыхароў Віцебску.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки