Генпракуратура перасцерагае СМІ ад паклёпу ў сувязі з тэрактам у Мінску

12.04.2011 12:16
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Мінску перасцерагае сродкі масавай інфармацыі ад некарэктнай падачы інфармацыі пра тэракт ў Мінску, які адбыўся 11 красавіка. У Генпракуратуры адзначылі, што ў некаторых СМІ, у тым ліку электронных, "з'явіліся безадказныя публікацыі паклёпніцкага характару, рознага роду выдумкі, якія дыскрэдытуюць беларускую дзяржаву і грамадства".

«Генеральная пракуратура перасцерагае ўсіх, хто выкарыстоўвае трагічныя падзеі ў спекулятыўных мэтах, аб недапушчальнасці такіх дзеянняў і магчымай строгай юрыдычнай адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», — заявілі ў Генпракуратуры 12 красавіка.

Как вам новость?
Головоломки