Генпракуратура прад'явіць абвінавачанне экс-дырэктару «Пінскдрэва»

24.02.2011 12:03
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі мае намер прад'явіць абвінавачанне былому дырэктару ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" ЛаранУ Арынічу, у дачыненні да якога была ўзбуджаная крымінальная справа. Пра гэта распавёў намеснік генпракурора Віктар Конан, аднак ён не паведаміў па якім артыкуле распачата справа, адзначыўшы, што "гэта досыць суровы артыкул".

Адзначыўшы, што расследаванне па справе аб выбуху на «Пінскдрэве» 25 кастрычніка  працягваецца, Віктар Конан не паведаміў, ці аб’яднана ці яно са справай Ларана Арыніча ці расследуецца асобна, перадае БелТА.

Намеснік генпракурора таксама заявіў, што неабходнасці ва ўзяцці пад варту Ларана Арыніча няма. «Гэта справа вельмі складаная. Расследаванне абцяжарана гэтым выбухам. Следства паставіць усё на месца», — распавёў, падкрэсліўшы, што кіраўніцтва «Пінскдрэва» заплюшчвала вочы на распачатыя ў 2005 годзе «бязладдзі».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 25 кастрычніка на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» здарыўся выбух, у выніку трагедыі загінулі 14 работнікаў прадпрыемства. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня падпісаў указ № 2, згодна з якім канцэрн «Беллеспаперапрам» стаў кіраваць холдынгавай кампаніяй «Пінскдрэў». Па праве кіруючай арганізацыі 5 студзеня канцэрн прыняў загад № 2 аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў гендырэктара «Пінскдрэва» Ларана Арыніча з 10 студзеня. Цяпер гэты пост будзе займаць Аляксандр Суднік.

Конан: у 2010 годзе на вытворчасці загінула 232 чалавека

Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры таксама паведаміў, што штогод у суды накіроўваюць да 60 крымінальных спраў, звязаных з парушэннем правілаў аховы працы і бяспекі. Паводле яго слоў, у 2010 годзе на вытворчасці загінула 232 працаўнікі, цяжка траўмавана 789, што на 24 і 56 чалавек больш, чым годам раней. 57 загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Разам з тым за студзень 2011 года загінулі і атрымалі цяжкія траўмы 80 працаўнікоў супраць 74 у студзені 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки