Генпракуратура прапанавала даваць тры гады за пагрозу забойствам

22.09.2010 15:31
Архив Редакция

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Лашын 22 верасня паведаміў, што Генеральная пракуратура Беларусі прапануе значна ўзмацніць жорсткасць санкцыі за пагрозу забойствам. "Генеральная пракуратура прапануе ўвесці ў санкцыі за пагрозу забойствам разам з абмежаваннем волі і пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў", — сказаў Аляксандр Лашын.

Па словах прадстаўніка генеральнай пракуратуры, такая ініцыятыва будзе разгледжана сёння, 22 верасня, на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры, прысвечанай прафілактыцы правапарушэнняў на глебе сямейна-бытавых канфліктаў, перадае БелаПАН.

«Цяпер як бы чалавек не пагражаў забойствам членам сваёй сям’і, яму не можа быць абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — адзначыў Аляксандр Лашын.

Как вам новость?
Головоломки