Генпракуратура праверыць метро пасля з'яўлення скандальнага відэа

31.05.2011 14:27
Архив Редакция

У сувязі з інфармацыяй аб свабодным доступе ў начны час на станцыю мінскага метро "Маскоўская", якая з'явілася ў сецтве, генеральны пракурор Беларусі даў даручэнне транспартнаму пракурору неадкладна правесці праверку захавання службовымі асобамі Мінскага метрапалітэна заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі руху і пасажыраў.

Пра гэта паведамілі ў Генпракуратуры 31 траўня.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 30 траўня, у Мінску некалькі маладых людзей каля 04:00 праніклі ў метро на станцыю «Маскоўская». Для гэтага не давялося прадпрымаць ніякіх намаганняў — дзверы падземкі былі адчыненыя і яе ніхто не ахоўваў.

Как вам новость?
Головоломки