Генпракуратура разглядае версію забойства журналіста Бябеніна

14.09.2010 09:06
Архив Редакция

Генпракуратура Беларусі будзе разглядаць версію забойства журналіста Алега Бябеніна, раней следства разглядала толькі адну версію — самагубства. "На сённяшні дзень Генпракуратура Беларусі правярае некалькі версій ў сувязі з фактам смерці Бябеніна — самагубства і забойства з наступнай інсцэніроўкай суіцыду", — заявіў 13 верасня намеснік генпракурора Андрэй Швед.

Разам з гэтым, Андрэй Швед адзначыў, што некаторыя СМІ, асвятляючы смерць журналіста Алега Бябеніна, праводзяць у дачыненні да Беларусі кампанію па дэзінфармацыі насельніцтва. «У цэлым шэрагу СМІ з’яўляюцца суб’ектыўныя думкі, недакладныя звесткі, датычныя згаданага інцыдэнту», — сказаў Андрэй Швед, дадаўшы, што пракурорскія працаўнікі дзейнічаюць у рамках КПК, а таксама іншых законаў і ніякі ціск на іх недапушчальны.

«У дадзены момант следства адпрацоўвае дзве асноўныя версіі: самагубства і забойства з інсцэніроўкай самагубства. Па выніках праведзенай праверкі і іншых мерапрыемстваў пакуль не атрымана ніякіх дадзеных, якія ставілі б пад сумнеў першую версію. Аднак другая ўсё роўна не здымаецца з рахункаў і адпрацоўваецца ў поўным аб’ёме», — заявіў намеснік генпракурора Беларусі.

Як паведаміў Андрэй Швед, ужо ўстаноўлены шэраг бяспрэчных фактаў. У прыватнасці вядома, што 2 верасня Алег Бябенін па сваёй ініцыятыве ўзяў ключы ад дачнага дома і паехаў у вёску Пярхурава Дзяржынскага раёна, дзе і размяшчаецца лецішча. Па дарозе ён набыў спіртное, пасля пакупкі ці ў яе момант ён здзейсніў званок асабістага характару, змест якога пракуратура не мае права выдаваць.

У далейшым ён адхіляў усе ўваходныя званкі і камунікаваў з дапамогай СМС, змест якіх таксама насіў асабісты характар і не можа быць раскрыты грамадскасці з этычных меркаванняў. Пасля гэтага ён увесь час знаходзіўся ў вёсцы Пярхурава. Пакуль няма ніякіх дадзеных пра тое, што да яго смерці маюць дачыненне староннія асобы. Слядоў барацьбы не выяўлена, асабістыя рэчы не прапалі. Па папярэдніх дадзеных, у момант смерці ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Прычым спіртное было ўжытае за пэўны час да яго смерці.

«Між тым шэраг СМІ, як ужо было сказана, распаўсюджвае недакладныя звесткі. Напрыклад, заяўляецца, што цела знайшоў брат нябожчыка, хаця насамрэч гэта зрабілі знаёмыя яго жонкі. Паведамленне аб тым, што ў загінулага была зламаная нага, а на целе знойдзеныя ранкі — таксама хлусня», — адзначыў Андрэй Швед.

Прадстаўнік Генпракуратуры падкрэсліў, што тым, хто спрабуе выявіць дасведчанасць аб абставінах гібелі журналіста праз СМІ, неабходна спыніць кампанію па дэзінфармацыі насельніцтва. Пракуратура пра ўсё паведаміць пасля правядзення праверкі. На думку намесніка генпракурора, не варта рабіць з трагедыі піяр.

«Цяпер праводзіцца комплекснае экспертная даследаванне, — адзначыў Андрэй Швед. — Беларусь прыняла беспрэцэдэнтныя меры ў сувязі з расследаваннем гэтага інцыдэнту. Рэспубліка абвясціла аб тым, што да працы могуць падключыцца эксперты-крыміналісты з краін АБСЕ. Калі неабходна, будзе праведзена эксгумацыя цела. У выпадку, калі хто-небудзь мае дадатковую інфармацыю датычна гібелі Алега Бябеніна, то ён можа звярнуцца ў праваахоўныя органы».

Как вам новость?
Головоломки