Генпракуратура РФ вышле ў Беларусь дэкана БрДУ

06.09.2010 12:36
Архив Редакция

Генпракуратура Расіі рыхтуе дакументы для экстрадыцыі ў Беларусь кандыдата філасофскіх навук, былога дэкана юрыдычнага факультэту Берасцейскага ўніверсітэта Мікалая Пятроўскага. Выкладчыка пазбавілі расійскага грамадзянства, якое належыць яму, ураджэнцу Растоўскай вобласці, па праву нараджэння.

У 2009 годзе на лекцыі Мікалай Пятроўскі раскрытыкаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Праз некалькі дзён пасля гэтага да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ з прамымі пагрозамі і патрабаваннямі звальнення, перадае «Эхо Москвы».
 
Праз некалькі тыдняў выкладчыку паведамілі, што ён абвінавачваецца ў намеры атрымаць хабар у памеры 130 даляраў ад студэнтак другога курсу. Аднак факту перадачы грошай следства не зафіксавала.
 
Мікалай Пятроўскі вярнуўся ў Маскву, аднак у грамадзянстве яму было адмоўлена. Па версіі Федэральнай міграцыйнай службы, падставай для гэтага сталася тое, што ажно да 1993 года выкладчык жыў у Берасці і меў часовую беларускую прапіску. Акрамя таго, у 1997 годзе, калі ў Беларусі праходзіў абавязковы абмен пашпартоў савецкага ўзору, Мікалай Пятроўскі атрымаў на рукі беларускі пашпарт. Ад расійскага грамадзянства выкладчык пры гэтым не адмовіўся.

Как вам новость?