Генпракуратура: у СІЗА КДБ усе здаровыя і не скардзяцца

03.01.2011 14:14
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі правяла праверку ўмоваў побыту затрыманых удзельнікаў мітынгу апазіцыі 19 снежня, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў следчым ізалятары Камітэту дзяржбяспекі. Па выніках праверкі Генпракуратура паведаміла, што ўсе затрыманыя асобы, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты, здаровыя і не прад'яўлялі скаргі з нагоды ўмоваў утрымання ў СІЗА.

Як стала вядома журналісту Тэлеграфа, праверка была ініцыяваная сваякамі затрыманых і праведзена супрацоўнікамі Генпракуратуры 31 снежня 2010 года.

«У ходзе праверкі выяўлена, што рэжым утрымання названых асобаў забяспечвае выкананне патрабаванняў нарматыўных дакументаў СІЗА КДБ. Згодна з атрыманым заключэннем, усе змешчаныя пад варту асобы здаровыя. Да іх забяспечаны доступ адвакатаў і сваякоў, перадачы ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым парадку. Для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі вылучаны дадатковы персанал лекараў, якія нясуць кругласуткавае дзяжурства», — гаворыцца ў афіцыйнай справаздачы Генпракуратуры.

Разам з тым у Генпракуратуры не ўдакладнілі, наколькі патрабаванні нарматыўных дакументаў СІЗА КДБ адпавядаюць дзейнаму беларускаму заканадаўству, у тым ліку патрабаванням аб забеспячэнні мінімальных сацыяльных стандартаў.

Как вам новость?