Генпракуратура выявіла парушэнні ўмоваў утрымання зняволеных

20.04.2011 13:58
Архив Редакция

У выніку праверак у папраўчых калоніях і следчых ізалятарах прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Беларусі выявілі розныя парушэнні ва ўмоввах утрымання зняволеных і падследных. Пра гэта 20 красавіка паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.

Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, у некаторых папраўчых калоніях і следчых ізалятарах не выконваюцца нормы жылой плошчы на аднаго чалавека. Аляксей Стук падкрэсліў, што праблема з перапаўненнем — гэта праблема канкрэтных устаноў, а не крымінальна-выканаўчай сістэмы ў цэлым. Так, асабліва востра дадзеная праблема стаіць у калоніях № 8, 9, 11, але дэпартамент выканання пакаранняў МУС, па словах прадстаўніка Генпракуратуры, «імкнецца вырашыць гэтую сітуацыю», перадае БелТА.

У ходзе пракурорскай праверкі таксама былі выяўленыя парушэнні правілаў супрацьпажарнай бяспекі, факты несвоечасовага забеспячэння асуджаных рэчавым забеспячэннем, а таксама наяўнасць трох’ярусныя ложкаў замест дазволеных двух’ярусных. Аляксей Стук таксама паведаміў, што далёка не ва ўсіх установах ёсць неабходная колькасць пакояў для спатканняў. Аляксей Стук таксама канстатаваў праблему з некамплектам лекараў, а таксама неабгрунтаваным прымяненнем гандлёвых надбавак.

Намеснік генпракурора таксама паведаміў аб фактах неабгрунтаванага прадстаўлення адміністрацыямі калоній асуджаных да датэрміновага вызвалення, што, на думку Генпракуратуры, негатыўна адбіваецца на прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці. У той жа час Аляксей Стук адзначыў, што ў сувязі з увядзеннем больш жорсткіх крытэраў адбору кандыдатаў на датэрміновае вызваленне скарацілася колькасць асобаў, вызваленых з папраўчых калоній па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Калі ў 2009 годзе іх было больш як 4,8 тыс., то ў 2010 годзе — каля 2,8 тыс. чалавек.

Как вам новость?