Генпракуратура выступіла за ўвядзенне амністыі капіталу

17.06.2010 15:22
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі выступіла з прапановай ўвесці амністыю капіталу. Як расказаў намеснік начальніка аддзела па наглядзе за аператыўна вышуковай дзейнасцю і расследаваннем спраў аб карупцыі Генпракуратуры Аляксандр Казлоў адзначыў, амністыя капіталу, акрамя іншых перавагаў, павінна знізіць ўзровень карупцыі.

«Амністыя капіталу дазволіць грамадзянам, якія легалізуюць свае даходы, быць больш упэўненымі, што ў іх гэтыя грошы не канфіскуюць і ім не давядзецца іх хаваць у далейшым, у тым ліку і на рахунках замежных банкаў», — адзначыў прадстаўнік Генпракуратуры, перадае infobank.by.

Па словах Аляксандра Казлова, у сваю чаргу, для дзяржавы будзе карысць у тым, што гэтыя грошы пойдуць у легальнае абарачэнне. «Бо гэта патэнцыйныя ўнутраныя інвестыцыі краіны. Тут дастаткова шмат станоўчых момантаў», — сказаў Аляксандр Казлоў.

Супрацоўнік Генпракуратуры адзначыў, што грошы нелегальных мільянераў ўсё роўна «абарачаюцца» ў эканоміцы, і ў дзяржавы ад гэтага толькі праблемы. «Скажаецца статыстычная справаздачнасць, што цягне прыняцце не зусім адэкватных кіраўніцкіх рашэнняў, ценевы бізнэс не плоціць падаткі, а значыць, і не ўдзельнічае ў грамадскіх і сацыяльных праектах дзяржавы, акрамя таго законапаслухмяным прадпрыемствам немагчыма канкураваць з тымі, якія працуюць па шэрых схемах, бо кошт іх прадукцыі загадзя вышэйшы», — канстатаваў Аляксандр Казлоў.

«Дык можа быць, дазволіць грамадзянам легалізаваць свой капітал? Гэта не толькі маё меркаванне, такое ж меркаванне ў прадстаўнікоў іншых праваахоўных органаў, Нацыянальнага банка Беларусі і Генеральнай пракуратуры», — сказаў Аляксандр Казлоў.

Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры дадаў, што ў выпадку прыняцця рашэння аб амністыі капіталу, неабходна выкарыстоўваць напрацаваны сусветны досвед па дадзеным пытанні.

Как вам новость?
Головоломки